День защитников Отечества

23 035Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, сённяшнія і будучыя абаронцы Айчыны!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Ўзброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

Кожны з тых, чыёй справай жыцця стала абарона нашай роднай краіны, заслугоўвае самых цёплых, шчырых слоў удзячнасці за сваю працу. Ва ўсе часы ў Беларусі нязменнай павагай карысталіся людзі, гонар мундзіру для якіх былі не проста высокімі словамі. Мы, беларусы, па праву можам ганарыцца абаронцамі нашай Айчыны, прафесіяналамі сваёй справы, тымі, хто штохвілінна стаіць на варце нашай бяспекі, на варце мірнага жыцця нашых дзяцей.

У гэты дзень мы аддаем даніну павагі ветэранам, якія са зброяй у руках змагаліся за радзіму ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і ўсім беларускім мужчынам, заўсёды гатовым устаць на абарону краіны, хто з гонарам абараняе рубяжы Беларусі, умацоўвае яе абароназдольнасць.

Прыміце ў гэты дзень, паважаныя абаронцы Айчыны, самыя цёплыя пажаданні шчасця, дабра, міру і дабрабыту.

Добавить комментарий