Стагоддзі і адно імгненне…

  • Автор записи:
  • Комментарии к записи:0 комментариев

"Наши Мир взяли!"

Па праўдзе ж задумнаму воку ці бачацца ў замку тым здані,
Абдзёртая вежа здалёку самотна і холадна гляне.
Аб ёй не раскажуць старыя, мінуўшчыны след час развеяў.
Мо хіба што сэрцам здалее дамроіць хто дзеі былыя…

У. Сыракомля

Прадказанне Сыракомлі не збылося. Дзякуючы дзяржаўнай падтрымцы, сёння мы можам адчуць трапяткі подых мінуўшчыны.

Першага мая калектыў Кляпацкіх ясляў-саду на адно імгненне далучыўся да гісторыі стагоддзяў, магутнымі сведкамі якой выступаюць гарады і замкі, якія па справядлівасці называюцца “лепшымі кветкамі сярэднявечча”: Мір ды Нясвіж.

Яшчэ на подступах, перад вачыма ўстае ва ўсёй сваёй велічы Мірскі замак, абарончая цытадэль, помнік архітэктуры першых гадоў шаснаццатага стагоддзя, узнесены над ручаём. Варта павагі тая тытанічная праца, якая была ўкладзена ў яго збудаванне. За доўгія стагоддзі Мірскі замак не раз станавіўся сведкам і ўдзельнікам драматычных падзей, не раз рабаваўся і руйнаваўся. Але зноў і зноў адраджаўся, як напамін аб тым, што нас не скарыць.

Па паданнях Мірскі замак і замак у Нясвіжы, які мы таксама наведалі ў гэты дзень, злучае не толькі агульная гісторыя, уладары, але і падземны ход даўжынёй больш за трыццаць кіламетраў. Сярэдневяковы феадальны Нясвіжскі замак – адзін з цікавейшых архітэктурных помнікаў Беларусі. На працягу стагоддзяў ім валодалі магнаты Радзівілы, якіх называлі некаранаванымі каралямі Вялікага княства, а сам горад лічылі еўрапейскім цэнтрам культуры і мастацтва.

Ўжо з першых крокаў па гэтых памятных мясцінах трапляеш у палон прыгажосці і прыроднага спакою. “…Мой маленькі Парыж!” — менавіта так называла Нясвіж французкая маркіза Марыя Дарота дэ Кастэлян.

Ад’язджалі дахаты мы стомленыя і ўсхваляваныя. Мы вернемся сюды, мы абавязкова вернемся…

Добавить комментарий