21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы

Уладзімір Дубоўка

Родная мова, цудоўная мова! Ты нашых думак уток і аснова!

Матчын дарунак ад самай калыскі, ты самацветаў яскравая нізка.

Кожны з іх барвы дзівосныя мае, вечным агнём зіхаціць – не згарае.

Ты мне заўсёды была дапамогай, дзе б і якой ні хадзіў я дарогай.

Чую ў табе перазвоны крыніцы, чую ў табе і раскат навальніцы,

Чую павевы зялёнага бору, водгулле працы на родным прасторы.

Кажнай драбнічкай ты варта пашаны,  кожнае слова вякамі стварана.

І на вякі яно жыць застаецца, вечнае так, як народнае сэрца.

Добавить комментарий