Пружанская зямліца… Родныя краявіды… Колькі ў іх хараства, таямнічасці… А калі гэта пара залатой восені, а ты на ровары!…
Сяду я на ровар, песню заспяваю
І паеду з сябрам я па родным краі!
Сонейка смяецца, ветрык павявае,
І вядзе наперад сцежка палявая.
Верасень на небе хмарак назбірае…
Мы цябе чакаем, восень залатая!
Ніна Петруковіч
23 верасня работнікі нашага дзіцячага садка начале са старшынёй прафкама здзейснілі велапрабег па маршруце, распрацаваным турыстычным агенствам «Клепачы-Тур».