22 сакавіка — сумная дата ў народным календары Беларусі. Гэты дзень мы, беларусы, перажываем з асаблівым болем. Больш за 200 вёсак падзялілі горкі лёс Хатыні ў гады Вялікай Айчыннай вайны, так ніколі і не адрадзіўшыся. Шматлікія факты сведчаць аб мэтанакіраванай палітыцы генацыду ў адносінах да насельніцтва Беларусі, якую ажыцьцяўлялі нацысты.
Мы, спадчыннікі пераможцаў, не маем ніякага маральнага права здрадзіць памяці пра тыя трагічныя падзеі. Мы будзем свята шанаваць несмяротны подзвіг нашых старэйшых пакаленняў і заўсёды дзякаваць ім за нашу свабоду, заваяваную такой неймаверна дарагой цаной.