Да малят “Кляпацкага садка” сёння прыходзіла Масленка з блінамі, быццам тое сонейка. Выйшлі дзеткі на вуліцу – спужалася зіма: было адно сонейка, а стала вунь колькі! Зіма-бабулька, сівая халадулька запрагла свіх конікаў і паехала ў сваім вазочку – толькі яе і бачылі.
Праз інтэрактыўную казку і лялечнае прадстаўленне ў выкананні педагогаў дзеці пазнаёміліся з народнымі традыцыямі масленічнага тыдню, весела пагулялі. Не абышлося свята гукання Масленіцы без песень і танцаў.
Фотаздымкі ў рубрыцы «Фотагалерэя»