Родная вёска, мае Клепачы,
Лепшыя ў свеце мясціны!
Храм праваслаўны, мае землякі –
Слава і гонар краіны!
Як не любіць гэты казачны край:
Пах журавінаў і сена ў пакосах,
Нівы на ўскрайку, бярозавы гай,
Чысты палетак у ранішніх росах!
Сэрцам імкнуся да роднай зямлі
Дзе б ні была я, далёка ці блізка,
Клічуць дамоў з-пад нябёс жураўлі,
Матчына песня, з дзяцінства калыска!
Ніна Петруковіч