Сёння, 1 верасня, хацелася б прывітаць вас і павіншаваць з пачаткам новага навучальнага года!
Свята першага званка стала не проста традыцыйным святам, а сведчаннем глыбокай павагі грамадства да ведаў і навукі.
У нашай дзяржаве захаваны і памножаны дасягненні ў сістэме адукацыі. Забяспечваецца сувязь і пераемнасць школы, сям’і, грамадства і дзяржавы. А гэта – залог поспеху, паўнацэннага развіцця краіны.
Жадаю ўсім, хто працуе ў галіне адукацыі, прафесійных поспехаў і творчай актыўнасці. Хай спадарожнічаюць вам паразуменне калег, прызнанне і падзяка дзяцей і бацькоў.
Паважаныя выхавальнікі! Будзьце адказнымі, ініцыятыўнымі, дастойнымі высокага звання педагога, любіце дзяцей. Шчырыя пажаданні моцнага здароўя, дабрабыту і ўдзячнасць за пачэсную працу.
Паважаныя бацькі! Будзьце цярплівымі да сваіх дзяцей, мудра стаўцеся да іх патрэб і інтарэсаў.
Ад усёй душы жадаю дзецям расці фізічна дужымі і здаровымі, рэалізаваць свае таленты і стаць сапраўднымі патрыётамі роднай Беларусі. Са святам!