14 верасня 2018 года ў рамках узаемадзеяння ўстановы дашкольнай адукацыі з соцыумам выхаванцы старшай групы наведалі Кляпацкую сельскую бібліятэку. Падчас экскурсіі дзеці пазнаёміліся з працай бібліятэкара, замацавалі правілы паводзін у грамадскім месцы, выбралі кнігі ды часопісы і паабяцалі быць актыўнымі чытачамі. Вельмі зацікавіла хлопчыкаў і дзяўчынак тэматычная выстава «Беларускія паэты і пісьменнікі — дзецям!».