Віншуем са святам сваіх дзядуляў і татаў, старэйшых братоў, наогул, усіх, хто служыў у войску. Абараняць Радзіму – справа мужчынская. Днём і ноччу, на зямлі і ў небе нясуць сваю пільную варту мотастралкі і артылерысты, зенітчыкі і ракетчыкі, пагранічнікі і дэсантнікі, сувязісты і лётчыкі. Яны авалодваюць ваенным майстэрствам, каб над намі заўсёды было мірнае неба.
Пройдуць гады – і на гэту варту заступяць хлапчукі, нашы выхаванцы.