Са святам Уваскрасення Хрыста!

Хрыстос уваскрэс! Сапраўды ўваскрэс!

Гэтым пасхальным воклічам сардэчна вітаю тых, хто адзначае гэтае вялікае свята 1 красавіка, і тых, да каго  Вялікдзень прыйдзе праз нядзелю — 8 красавіка! Гэтае свята мы адзначаем з радасцю, бо праўда пра ўваскрашэнне дае надзею і падтрымку ў жыццёвых цяжкасцях. Яна таксама нагадвае нам, што варта жыць, бо перад намі перспектыва шчаслівай вечнасці.

Няхай Уваскрэслы Хрыстос напоўніць вашыя сэрцы радасцю і супакоем,  умацуе вашае фізічнае і духоўнае здароўе, якое дапаможа вам у штодзённым жыцці.

 

Добавить комментарий