Работнікі і ветэраны нашай установы здзейснілі экскурсійнае падарожжа па гісторыка-культурных мясцінах Брэсцкай вобласці. Падчас падарожжа мы наведалі мемарыяльны музей-сядзібу Тадэвуша Касцюшкі, аднаго з самых знакамітых і паважаных герояў Беларусі, Польшчы, ЗША, ганаровага грамадзяніна Францыі. Помнікі яму стаяць у Кракаве, Лодзі (Польшча), Вашынгтоне, Чыкага, Мілуокі, Кліўлендзе (ЗША), Салюры (Швейцарыя). Ягo імем нaзвана самая высокая гара Аўстраліі, адзін з акругоў штатa Індыяна, горад у штaце Місісіпі, астравы на Алясцы (ЗША). Музеі Касцюшкі працуюць у Швейцарыі і Польшчы. У Белaрусі імем Касцюшкі нaзваны вуліцы ў Гродне, Брэсце, Косава. Яму ўсталяваны мемарыяльныя знакі ў Гродне і Косаве.
Не менш цікавым было наведванне ўнікальнага помніка неагатычнай культуры — палаца Пуслоўскіх ці Косаўскага замка, які здзіўляе сваімі маштабамі. Яго будаўніцтва пачалося ў 1838 годзе. Будынак складаецца з цэнтральнага двухпавярховага корпусу і двух крылаў. Кожная з 12 вежаў замка сімвалізуе месяц года. Чатыры цэнтральныя — гэта май, чэрвень, ліпень і жнівень. У палацы было 132 памяшканні. Сістэма карыдораў і аконных праёмаў садзейнічала таму, што на працягу двух з паловай месяцаў у годзе сонечны свет заліваў адно з памяшканняў. Ад экскурсавода мы даведаліся пра шматлікія міфы і легенды палаца.
Пры Сапегах мястэчка Ружаны квітнела, Ружанскі замак мала чым адрозніваўся ад палаца каралёў Вялікага Княства Літоўскага, за яго сценамі вырашаліся дзяржаўныя пытанні, замак прымаў паслоў, бывалі тут і кароль Рэчы Паспалітай Сігізмунд, і Жыгімонт, і каралевіч Уладзіслаў. У падвалах рэзідэнцыі зберагалася казна і архіў Вялікага Княства Літоўскага. Падчас экскурсіі мы даведаліся, што бытуе легенда пра велізарны падземны ход, нават не ход, а самую сапраўдную падземную дарогу, нябыта злучаючую замкі ў Ружанах і Косаве. Гэты ход, згодна з легендай, маў даўжыню 25 кіламетраў і дазваляў свабодна перамяшчацца ў карэце, запрэжанай шасцёркай коней. Нехта з экскурсантаў паверыў у легенду, а дзе хто засумняваўся. Але ўсе мы парадаваліся, што ўнікальнаму помніку намаганнямі дзяржавы і іншых арганізацый падаравана другое жыццё!