«Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!» Выдатныя словы песняра беларускага народа Янкі Купалы 2 верасня чырвонай стужкай пройдуць праз усе віды дзейнасці нашых выхаванцаў!
У гэтым годзе свае дзверы адчыняць 4 узроставыя групы. А гэта — 63 выхаванцы! Хвалююцца педагогі, хвалююцца бацькі, з хваляваннем чакаюць панядзелка дзеці! Якім ён будзе 2019/2020 навучальны год? Усё залежыць ад нас з вамі! Да сустрэчы!