Купалле (Іван Купала, Ян Купальны, Ян, Янаў дзень) — старажытнае народнае земляробчае свята, звязанае з летнім сонцастаяннем. Адзначаецца ў ноч з 6 ліпеня на7 ліпеня.
У суботу, 6 ліпеня, нашыя дзеці таксама далучыліся да святкавання. Папараць-кветку мы, канешне, не шукалі, бо спалі ўжо ў такі позні час, а вось вадой гаючай абліваліся, каб быць прыгожымі і здаровымі. Звонкі дзіцячы смех, купальскія песні і народныя гульні гучалі ў дзіцячым садку ў гэты дзень.
Цікавае мерапрыемства прайшло ў дзіцячым садку. А фотаздымкі ёсць?
Апрацуем матэрыял і абавязкова загрузім фотаздымкі.