4 лістапада 2022 года ў дзяржаўнай установе адукацыі «Клепацкія яслі-сад № 20 Пружанскага раёна» прайшоў інтэграваны занятак «Ліст аб Беларусі». Яго можна назваць сапраўднай падзеяй, бо ў падрыхтоўцы ўдзельнічаў увесь калектыў: падбор матэрыялу маральна-патрыятычнага зместу, стварэнне мультымедыйнай прэзентацыі, выраб атрыбутаў і ўпрыгожванняў, якія сімвалізуюць прыналежнасць Беларусі, касцюміраванне. Майстэрства педагогаў у маўленчых, лагарытмічных, музычных гульнях, танцах, песнях і вершах дазволіла замацаваць уяўленні кожнага выхаванца аб адметных сімвалах, якія падкрэсліваюць багацце, стабільнасць і непаўторнасць Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемства праводзілася на беларускай мове. Літаратурны матэрыял складалі творы не толькі беларускіх паэтаў-класікаў, але і верш-ода нашага выхавальніка Гоган І.В. Задавальненне ад праведзенай работы і яе выніку атрымалі ўсе ўдзельнікі адукацыйнага працэсу: педагогі, дзеці і бацькі. А ўсведамленне таго, што Беларусь — гасцінная краіна, якая працягвае руку дружбы і адкрывае свае абдымкі ўсім народам, хто жадае жыць на нашай зямлі мірна, застанецца ў сэрцах выхаванцаў назаўжды.
фотаздымкі ў рубрыцы «фотагалерэя»»