Отдел по образованию Пружанского райисполкома
Яндекс.Метрика

Мая Радзiма

Каб мова гучала!

     Беларуская мова мілагучная, цікавая і незвычайная. нажаль, яна ўваходзіць у наша жыццё, у жыццё нашых выхаванцаў не з вуснаў маці. Таму нам вельмі цяжка ацаніць прыгожае гучанне роднага слова. Як вынік, вялікая колькасць беларусаў успрымае беларускую мову як замежную.

     Каб узмацніць матывацыю да авалодання беларускай мовай, мы праводзім шматлікія мерапрыемствы як для дарослых (педагогаў і бацькоў), так і для выхаванцаў. Традыцыйна 21 лютага ў рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы прайлі цікавыя заняткі, гульні, выставы і інш.

Фізкультурны вольны час на беларускай мове

26 верасня у фізкультурнай зале дзіцячага садка гучала беларуская мова. Выхаванцы дашкольных груп разам з дарослымі ладзілі забаву «Вясёлыя гульні беларусаў». Усі, нават самыя маленькія, добра ведаюць, каб быць здаровымі, дужымі ды смелымі трэба абавязкова займацца фізкультурай.

Каб фізкультурная забава спадабалася  і прынесла свой плён, мы зрабілі ўсё магчымае для забеспячэння поспеху кожнага дзіцяці. Напрыканцы вольнага часу і дзеці, і дарослыя адчувалі задавальненне, лёгкую стому, радасць і жаданне сустракацца зноў і зноў. Читать далее

Велапрабег «Клепачы-Радзецк-Клятное-Клепачы»

Пружанская зямліца… Родныя краявіды… Колькі ў іх хараства, таямнічасці… А калі гэта пара залатой восені, а ты на ровары!…

Сяду я на ровар, песню заспяваю

І паеду з сябрам я па родным краі!

Сонейка смяецца, ветрык павявае,

І вядзе наперад сцежка палявая.

Верасень на небе хмарак назбірае…

Мы цябе чакаем, восень залатая!

                                                          Ніна Петруковіч Читать далее

Экскурсія ў бібліятэку

14 верасня 2018 года ў рамках узаемадзеяння ўстановы дашкольнай адукацыі з соцыумам выхаванцы старшай групы наведалі Кляпацкую сельскую бібліятэку. Падчас экскурсіі дзеці пазнаёміліся з працай бібліятэкара, замацавалі правілы паводзін у грамадскім месцы, выбралі кнігі ды часопісы і паабяцалі быць актыўнымі чытачамі. Вельмі зацікавіла хлопчыкаў і дзяўчынак тэматычная выстава «Беларускія паэты і пісьменнікі — дзецям!». Читать далее

Родная вёска

Родная вёска, мае Клепачы,
Лепшыя ў свеце мясціны!
Храм праваслаўны, мае землякі –
Слава і гонар краіны!

Як не любіць гэты казачны край:
Пах журавінаў і сена ў пакосах,
Нівы на ўскрайку, бярозавы гай,
Чысты палетак у ранішніх росах!

Сэрцам імкнуся да роднай зямлі
Дзе б ні была я, далёка ці блізка,
Клічуць дамоў з-пад нябёс жураўлі,
Матчына песня, з дзяцінства калыска!

                                                                      Ніна Петруковіч  Читать далее

Беларускія пісьменнікі і паэты — дзецям!

Сонечным вясеннім дзяньком у дзіцячым садзе прайшло свята беларускай кнігі. У групах працавалі выставы, а сапраўдным падарункам для выхаванцаў стала забаўляльная праграма «Размаўляю на роднай мове».

Па гістарычных мясцінах малой Радзімы

Работнікі і ветэраны нашай установы здзейснілі экскурсійнае падарожжа па гісторыка-культурных мясцінах Брэсцкай вобласці. Падчас падарожжа мы наведалі мемарыяльны музей-сядзібу Тадэвуша Касцюшкі, аднаго з самых знакамітых і паважаных герояў Беларусі, Польшчы, ЗША, ганаровага грамадзяніна Францыі. Помнікі яму стаяць у Кракаве, Лодзі (Польшча), Вашынгтоне, Чыкага, Мілуокі, Кліўлендзе (ЗША), Салюры (Швейцарыя). Ягo імем нaзвана самая высокая гара Аўстраліі, адзін з акругоў штатa Індыяна, горад у штaце Місісіпі, астравы на Алясцы (ЗША). Музеі Касцюшкі працуюць у Швейцарыі і Польшчы. У Белaрусі імем Касцюшкі нaзваны вуліцы ў Гродне, Брэсце, Косава. Яму ўсталяваны мемарыяльныя знакі ў Гродне і Косаве. Читать далее

21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы

Уладзімір Дубоўка

Родная мова, цудоўная мова! Ты нашых думак уток і аснова!

Матчын дарунак ад самай калыскі, ты самацветаў яскравая нізка.

Кожны з іх барвы дзівосныя мае, вечным агнём зіхаціць – не згарае.

Ты мне заўсёды была дапамогай, дзе б і якой ні хадзіў я дарогай.

Чую ў табе перазвоны крыніцы, чую ў табе і раскат навальніцы,

Чую павевы зялёнага бору, водгулле працы на родным прасторы.

Кажнай драбнічкай ты варта пашаны,  кожнае слова вякамі стварана.

І на вякі яно жыць застаецца, вечнае так, як народнае сэрца.

Калядная казка ў дзіцячым садку

6 студзеня ў дзіцячым садку ладзілі Калядную казку!  У госці да дзяцей завіталі не толькі казачныя героі, але і цудоўная спявачка, мама нашага выхаванца, Хмель Настасся. Відэаролік са свята можна паглядзець па ссылцы  https://youtu.be/AF9xA8WKqYE

Я — даследчык!

Выхаванец старэйшай групы КАПІЦА Елісей заняў трэцяе месца ў раённым этапе рэспубліканскага конкурсу даследчых работ дзяцей дашкольнага ўзросту ў намінацыі «Дзіця і прырода». Мультымедыйную прэзентацыю па тэме можна паглядзець тут.