21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У ДУА «Кляпачскі дзіцячы сад Пружанскага раёна » з самай раніцы выхаванцы віталі адзін аднаго на беларускай мове, жадалі добрай раніцы выхавальніку. У гэты дзень у дзіцячым садзе былі праведзены гутаркі аб Міжнародным дні роднай мовы, арганізаваны Беларускія дыдактычныя і рухомыя гульні.