Мілыя жанчыны!
Сёння, напярэдадні свята, дазвольце павіншаваць Вас з надыходам вясны! Моцнага ўсім здароў’я, душэўнага спакою, поспехаў ва ўсіх справах, сямейнага дабрабыту, пяшчоты, кахання, цудоўнага настрою. Няхай у Вашым жыцці будзе ўсё, як да гэтага: каханне, упэўненасць, надзея, рух да мэты і фартуна. Няхай сэрца будзе добрым і гарачым! Хай абміне вас непагадзь, хай свежыя вясеннія вятры адганяюць ад Вас зайздрасць, дрэнныя думкі, ляноту ды надменнасць. Няхай пануе шчырасць і душэўнасць у адносінах з блізкімі і калегамі, няхай сям’я заўсёды Вам прыносіць радасць, а праца – задавальненне! І хай хоць якая пара году Вам заўсёды гучыць вясной!
Пра што марыцца, хай і збудзецца, усё кепскае — хай забудзецца,
Ну, а добрае — хай вядзецца, і ўдала ў жыцці ўсё складзецца.
З павагай да Вас ПЕТРУКОВІЧ Ніна Лявонцьеўна.