Вясну гукаем, Масленку сустракаем!
У нас сягоння Масленіца, прыляцела ластавіца, села-пала на жэрдачку, шчабятала вестачку.
Пытайце ў ластавіцы, што дзеецца ў Клепачах?
А ў Клепачах дзеецца, дзевяць хлопцаў жэняцца, адна дзеўка замуж ідзе, у карагодзе сябровак вядзе.