Са святам!

  • Автор записи:
  • Комментарии к записи:1 комментарий

     Сярод дат календара ёсць асабліва любімыя, якія нясуць у сабе цеплыню і зачараванне. Менавіта такой з’яўляецца Дзень жанчын — 8 Сакавіка. Гэта свята тых, хто сваёй прыгажосцю, пяшчотай і абаяльнасцю напаўняе цеплынёй любові сэрцы родных і блізкіх.
З імем жанчыны асацыіруецца ўсё самае лепшае. Вы заўсёды былі і застаяцеся ўвасабленнем душэўнай цеплыні і шчодрасці, крыніцай дабра, цярпення і прыгажосці. Вашымі ўмелымі рукамі, здольнасцямі і талентам ствараюцца нацыянальныя багацці краіны і сямейны дабрабыт. Сваёй энергіяй і ініцыятывай вы забяспечваеце далейшы росквіт роднай Беларусі.
Сардэчна віншую вас са святам! Жадаю, каб кожны дзень быў напоўнены мірам і радасцю, клопатам і ўвагай родных і блізкіх. Моцнага здароўя, поспехаў і добрага вясновага настрою.

У этой записи один комментарий

  1. Баранова Людмила

    И Вас всех — с праздником!

Добавить комментарий для Баранова Людмила Отменить ответ