Экскурсія ў бібліятэку

  • Комментарии к записи:0 комментариев

14 верасня 2018 года ў рамках узаемадзеяння ўстановы дашкольнай адукацыі з соцыумам выхаванцы старшай групы наведалі Кляпацкую сельскую бібліятэку. Падчас экскурсіі дзеці пазнаёміліся з працай бібліятэкара, замацавалі правілы паводзін у грамадскім месцы, выбралі кнігі ды часопісы і паабяцалі быць актыўнымі чытачамі. Вельмі зацікавіла хлопчыкаў і дзяўчынак тэматычная выстава «Беларускія паэты і пісьменнікі — дзецям!».

Продолжить чтениеЭкскурсія ў бібліятэку

Родная вёска

  • Комментарии к записи:0 комментариев

Родная вёска, мае Клепачы,
Лепшыя ў свеце мясціны!
Храм праваслаўны, мае землякі –
Слава і гонар краіны!

Як не любіць гэты казачны край:
Пах журавінаў і сена ў пакосах,
Нівы на ўскрайку, бярозавы гай,
Чысты палетак у ранішніх росах!

Сэрцам імкнуся да роднай зямлі
Дзе б ні была я, далёка ці блізка,
Клічуць дамоў з-пад нябёс жураўлі,
Матчына песня, з дзяцінства калыска!

                                                                      Ніна Петруковіч 

Продолжить чтениеРодная вёска

Беларускія пісьменнікі і паэты — дзецям!

Сонечным вясеннім дзяньком у дзіцячым садзе прайшло свята беларускай кнігі. У групах працавалі выставы, а сапраўдным падарункам для выхаванцаў стала забаўляльная праграма «Размаўляю на роднай мове».

Продолжить чтениеБеларускія пісьменнікі і паэты — дзецям!

Па гістарычных мясцінах малой Радзімы

Работнікі і ветэраны нашай установы здзейснілі экскурсійнае падарожжа па гісторыка-культурных мясцінах Брэсцкай вобласці. Падчас падарожжа мы наведалі мемарыяльны музей-сядзібу Тадэвуша Касцюшкі, аднаго з самых знакамітых і паважаных герояў Беларусі, Польшчы, ЗША, ганаровага грамадзяніна Францыі. Помнікі яму стаяць у Кракаве, Лодзі (Польшча), Вашынгтоне, Чыкага, Мілуокі, Кліўлендзе (ЗША), Салюры (Швейцарыя). Ягo імем нaзвана самая высокая гара Аўстраліі, адзін з акругоў штатa Індыяна, горад у штaце Місісіпі, астравы на Алясцы (ЗША). Музеі Касцюшкі працуюць у Швейцарыі і Польшчы. У Белaрусі імем Касцюшкі нaзваны вуліцы ў Гродне, Брэсце, Косава. Яму ўсталяваны мемарыяльныя знакі ў Гродне і Косаве.

Продолжить чтениеПа гістарычных мясцінах малой Радзімы

21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы

Уладзімір Дубоўка

Родная мова, цудоўная мова! Ты нашых думак уток і аснова!

Матчын дарунак ад самай калыскі, ты самацветаў яскравая нізка.

Кожны з іх барвы дзівосныя мае, вечным агнём зіхаціць – не згарае.

Ты мне заўсёды была дапамогай, дзе б і якой ні хадзіў я дарогай.

Чую ў табе перазвоны крыніцы, чую ў табе і раскат навальніцы,

Чую павевы зялёнага бору, водгулле працы на родным прасторы.

Кажнай драбнічкай ты варта пашаны,  кожнае слова вякамі стварана.

І на вякі яно жыць застаецца, вечнае так, як народнае сэрца.

Продолжить чтение21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы

Калядная казка ў дзіцячым садку

6 студзеня ў дзіцячым садку ладзілі Калядную казку!  У госці да дзяцей завіталі не толькі казачныя героі, але і цудоўная спявачка, мама нашага выхаванца, Хмель Настасся. Відэаролік са свята можна паглядзець па ссылцы  https://youtu.be/AF9xA8WKqYE

Продолжить чтениеКалядная казка ў дзіцячым садку

Я — даследчык!

Выхаванец старэйшай групы КАПІЦА Елісей заняў трэцяе месца ў раённым этапе рэспубліканскага конкурсу даследчых работ дзяцей дашкольнага ўзросту ў намінацыі «Дзіця і прырода». Мультымедыйную прэзентацыю па тэме можна паглядзець тут.

Продолжить чтениеЯ — даследчык!

Далучаемся да вытокаў

DSC00781

 

На Купалу рана сонца йграла

На добрыя годы, на цёплыя росы, на хлеба ўраджаі.

Ой рана-рана на Яна да хораша сонейка гуляла…

Цёплым адвячоркам да нас у садок завітала Купалінка са сваімі сяброўкамі…

 

Продолжить чтениеДалучаемся да вытокаў